Пераплётнае майстэрства


 

Паважаныя студэнты!

Запрашаем усiх жадаючых прыняць удзел у рабоце творчага аб’яднання
«Пераплётнае майстэрства»

Пералiк асноўных напрамкаў творчага аб’яднання «Пераплётнае майстэрства»:

1.      Заняткi па скрапбукiнгу;

2.      Заняткi па кардмэйкiнгу;

3.      Выраб падарункавай упакоўкi з элементамi дэкупажу;

4.      Выраб софтбукаў, блакнотаў, запiсных кнiжак;

5.      Рэстаўрацыя кнiг, падручнiкаў.

Матэрыялы i абсталяванне кафедры палiграфiчных вытворчасей, якiя выкарыстоўваюцца ў рабоце:

1.      Паперарэзальная машына Bowey 670

2.      Дроташвейная машына Інтрома ZD-2SR

3.      Тэрмаклеевая машына для вырабу кнiг у мяккай вокладцы

4.      Пазалотная машына для гарачага цiснення

Пераплетныя тканiны, папера, кардон, клей ПВАД i iншыя пераплётныя матэрыялы.

Пачынаюцца заняткі са знаёмства з гісторыяй кнігі і развіцця пераплётнай справы, вывучэння тэрмінаў, якія сустракаюцца ў пераплётнай справе, тэхналогіі работы вырабу паліграфічнай прадукцыі.

Прадуктам творчай дзейнасці студэнтаў з'яўляюцца заняткі па скрапбукінгу (стварэнне і афармленне альбомаў, ўпаковачных каробак, рамак для карцін і фатаграфій), кардмэйкiнгу (выраб паштовак сваімі рукамі), выраб падарункавай упакоўкі з элементамі дэкупажу.

Пасля атрымання асноўных фундаментальных навыкаў па рабоце з пераплётнымi матэрыяламі пачынаюцца заняткі па адпрацоўцы тэхналагічных прыёмаў па вырабу блакнотаў, запісных кніжак, софтбукаў.

На нашых занятках прывiваюць не толькі беражлівыя адносіны да кнігі, але і вучаць падтрымліваць яе заўсёды ў добрым стане, своечасова выпраўляць дэфекты, а таксама пераплятаць яе. Акрамя гэтага, выконваецца рэстаўрацыя пашкоджаных лістоў, рамонт карэньчыкаў, і пераплёт кнігі па ўсіх правілах ручнога пераплёту.

У нашай майстэрні ёсць стэлажы з нагляднымi дапаможнікамі па вырабу паліграфічнай прадукцыі (падарункавыя ўпакоўкі, кнігі, блакноты, запісныя кніжкі), пастаянна дзейнічае выстава «Работы пераплетнага майстэрства».

Марчанко Ірына Валянцінаўна,
старшы выкладчык кафедры палiграфiчных вытворчасцей